У Беларусі з’явілася Федэрацыя пейнтбола
Яна будзе займацца папулярызацыяй гэтага віда спорту
Міністэрства юстыцыі зарэгістравала грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя пейнтбола”. Яго мэтай стане папулярызацыя гэтага віда спорту, а таксама прасоўванне страйкбола і лазертага. Таксама арганізацыя хоча займацца ваенна-патрыятычным і спартовым выхаваннем моладзі, у тым ліку рыхтаваць дзяцей і падлеткаў да службы ў войску.
Аб’яднанне будзе развіваць ваенна-прыкладныя віды спорту: распрацоўваць праграмы развіцця пейнтболу, страйкболу і лазертагу, праводзіць турніры, навучаць інструктараў і суддзяў.
Дарэчы, сёлета ў Беларусі з’явіліся яшчэ дзве новыя спартовыя арганізацыі — Беларуская федэрацыя каратэ сётакан і Міжнародная федэрацыя гіравых відаў спорту, інфармуе БЕЛТА.
Фота: paintball.by