Кітай адклаў пастаўку электравозаў у Беларусь праз рызыку патрапіць пад санкцыі

Электравоз БКГ2

Электравоз БКГ2 / railtrain.pro

Кітай адклаў пастаўку 15 новых грузавых электравозаў БКГ2 у Беларусь. Яны мусілі прыбыць у нашу краіну яшчэ напрыканцы 2023 года. Новыя тэрміны паставак — 2025-26 гады.

Як стала вядома "Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі", прычына пераносу паставак — боязь кітайцаў трапіць пад санкцыі ЗША і Еўрасаюза. Чыгуначнікі атрымалі дакументы, якія сведчаць пра такія асцярогі з боку кітайскага вытворцы цягнікоў CRRC Datong Co., Ltd.

Справа ў тым, што амаль усё высокатэхналагічнае абсталяванне кітайскага электравоза БКГ2 з'яўляецца імпартным. У лакаматыве ёсць шведскія трансфарматары, канадскія электрарухавікі, французскія размеркавальныя прыстасаванні, нямецкае тармазное абсталяванне. Калі ўсё гэта забароняць пастаўляць у Кітай — там стане ўся вытворчасць.

У цяперашні момант кітайцы разглядаюць два варыянты далейшых дзеянняў. Першы — замяніць усе падсанкцыйныя камплектуючыя кітайскімі. А другі варыянт — імпартазамяшчэнне на паперы. Гэта значыць схаваць у дакументах выкарыстанне імпартных камплектуючых.

Аднак на кітайскім заводзе прызнаюць, што вырабіць электравозы без заходніх камплектуючых практычна нерэальна. А калі будзе рэалізаваны другі варыянт — дык нават самы просты рамонт, які запатрабуе замены заходніх дэталяў, будзе спалучаны з сур'ёзнымі цяжкасцямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі