Вікторыя Азаранка не можа паехаць на "Australian Open" праз судовы працэс
Вікторыя Азаранка не згуляе на "Australian Open", бо занятая ў судовым працэсе. Беларуская тэнісістка, як піша "Прессбол", увогуле не заяўлена ні на адзін турнір у студзені 2020 года.
Азаранка пацвердзіла, што вымушаная прапусціць турнір праз асабістыя праблемы. Паўнавартасна трэніравацца і рыхтавацца да спаборніцтваў ёй перашкаджае судовы працэс.
У Азаранкі працягваецца суд па апецы над сынам. З-за гэтага судовага працэсу яна не можа выехаць за межы ЗША. Суд цягнецца з 2017 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.