Вікторыя Азаранка не заявілася на Australian Open
Беларуска Вікторыя Азаранка не заявілася на тэнісны турнір Australian Open, піша TUT.by. Гэтыя спаборніцтвы наша суайчынніца выйгравала ў 2012 і 2013 годзе.
Паведамляецца, што Азаранка няма таксама ў старт-лісце ніводнага з аўстралійскіх турніраў пачатку сезона.
Дарэчы, Вікторыя пакуль што не размяшчала фатаграфіі трэніровак у сваіх акаўнтах у сацсетках. Між тым у мінулым сезоне беларуска рэгулярна паведамляла, як рыхтуецца да спаборніцтваў.
Таксама з'явілася інфармацыя, што ад Азаранка сышоў яе трэнер Вім Фісэт. Надалей бельгіец будзе працаваць у камандзе Наомі Осакі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.