Вікторыя Азаранка вернецца на корт у сакавіку

Вікторыя Азаранка вернецца на корт у сакавіку

Вікторыя Азаранка вернецца на корт у сакавіку, інфармуе Tennis.Life. Яна прапусціла студзеньскія турніры ў Аўстраліі, але ў сакавіку будзе гуляць у Мексіцы на турніры ў Монтэрэі. Ён стартуе 2 сакавіка. У красавіку 2019-га на турніры ў Монтэрэі Азаранка дайшла да фіналу, але не змагла яго дагуляць з-за траўмы нагі. А 11 сакавіка пачнецца турнір у Індыян-Уэльсе (ЗША), у якім Вікторыя таксама плануе паўдзельнічаць. На сённяшні дзень яна 50-я ракетка свету.

Як вядома, Вікторыя Азаранка была вымушана адмовіцца ад удзелу ў некалькіх турнірах з-за разгляду ў Лос-Анджэлесе справы аб апецы над яе сынам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі