Віланэла: міласэрнасць, талерантнасць, гасціннасць — нашы адметныя якасці
Таня Віланэла / Еўрарадыё
5 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка беларускай дыяспары Даніі, куратарка і арганізатарка культурных імпрэз дыяспары, тэатральны крытык, валанцёрка Таня Віланэла.
Беларусы адметныя спалучэннем такіх якасцяў, як міласэрнасць, талерантнасць і гасціннасць. Нам неабходна гэтыя рысы ў сабе ўмацаваць, пашырыць на ўсё беларускае грамадства і зрабіць іх сваёй нацыянальнай ідэяй, а потым несці гэтую беларускую прыгажосць усяму сусвету, перакананая Таня Віланэла.
Пра тое, як у гэтыя змрочныя часы не толькі адшукаць у сабе міласэрнасць і талерантнасць, але і пашырыць гэтыя якасці, чаму сёння надзвычайнае значэнне маюць культура і яе захаванне, а таксама пра тое, ці вернецца эміграцыя на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таняй Віланэла.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.