Вольга Худэнка — двухразовая чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў
Вольга Худэнка — двухразовая чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў. Беларуская спартсменка ў чацвер выйграла гонку на байдарцы на 500 метраў на канале ў Заслаўі. Яе вынік — 2 хвіліны 03,929 секунды. На другім месцы — алімпійская чэмпіёнка Данута Козак з Венгрыі (2 хвіліны 04,176 секунды), на трэцім — Эма Ёргенсан з Даніі (2 хвіліны 04,989 секунды).
Як інфармавала Еўрарадыё, напярэдадні Вольга Худэнка разам з Марынай Літвінчук у байдарцы-двойцы заваявалі золата на дыстанцыі 500 метраў. А сёння срэбра на дыстанцыі 500 метраў заваявала беларуская байдарка-чацвёрка ў складзе Маргарыты Махневай, Надзеі Папок, Марыны Літвінчук і Вольгі Худэнка! Таксама ў чацвер срэбра заваявалі веславальшчыцы Надзея Макарчанка і Вольга Клімава. Яны выступалі ў парных спаборніцтвах на каноэ ў заездзе на 500 метраў.