Volkswagen можа закрыць заводы, а фанаты "Гары Потэра" абурыліся — #ІхНоравы

Міжнародныя навіны

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

Пакуль "Тытанік" "раскладаецца" на дне Атлантыкі, змеі пажыраюць сабе падобных, а фанаты "патэрыяны" асвістваюць адміністрацыю вакзала Кінгс-Крос, Volkswagen чакаюць цяжкія часы.

Пра ўсё па парадку — у нашым штодзённым аглядзе міжнародных навін.
 

Volkswagen можа закрыць заводы і звольніць сваіх супрацоўнікаў у Германіі

Нямецкі канцэрн Volkswagen можа закрыць некалькі заводаў у Германіі і звольніць супрацоўнікаў, піша Euronews.

Кіраўніцтва канцэрна вырашыла адмовіцца ад гарантый занятасці, якія з 1994 года былі прапісаныя ў працоўных дамовах. Кампанія не збіраецца выконваць абяцанне не скарачаць персанал да 2030 года.

"Еўрапейская аўтамабільная прамысловасць знаходзіцца ў вельмі складанай і сур'ёзнай сітуацыі", — сказаў Олівер Блюме, генеральны дырэктар Volkswagen Group. Ён спаслаўся на з'яўленне новых ігракоў на еўрапейскіх рынках і заявіў пра неабходнасць "дзейнічаць рашуча".

Кампанія імкнецца скараціць выдаткі, у прыватнасці, за кошт датэрміновага вываду на пенсію супрацоўнікаў, што дазваляе пазбегнуць прымусовых звальненняў. Аднак гэтых захадаў можа быць недастаткова.

 

Частка носа "Тытаніка" абрынулася і лягла на дно акіяна

Непашкоджаная частка насавой агароджы "Тытаніка" абрынулася і ўпала на дно Атлантычнага акіяна. Пра гэта сведчаць кадры апошняй экспедыцыі да патанулага лайнера, праведзенай RMS Titanic Inc. Кампанія валодае выключнымі правамі на выцягванне аб'ектаў з судна, патанулага ў 1912 годзе і якое ляжыць на глыбіні амаль 4 км.

Частка агароджы лайнера набыла найбольшую вядомасць па культавай сцэне з фільма Джэймса Кэмерана, у якой Роза і Джэк стаяць на парэнчах карабля, гераіня Кейт Уінслет крычыць "Я лячу!", а на фоне грае "My Heart Will Go On" Селін Дыён.

Участак левага борта даўжынёй каля 4,6 м цяпер ляжыць на адлегласці ад носа лайнера — у RMS Titanic Inc. мяркуюць, што фрагмент абрынуўся за апошнія два гады.

У заяве кампаніі гаворыцца, што разбурэння "Тытаніка" не пазбегчы: судна, якое праляжала на марскім дне ўжо 112 гадоў, паступова губляе сваё аблічча.

Па словах прадстаўнікоў RMS Titanic Inc., гэта ў чарговы раз пацвярджае "важнасць місіі захоўваць і дакументаваць" спадчыну легендарнага карабля, "пакуль не стала занадта позна".
 

У Бангладэш адна гіганцкая змяя праглынула іншую

Навукоўцы задакументавалі сустрэчу двух асобін самага буйнога ў свеце віду змей недалёка ад горада Чытагонг у Бангладэш, піша BILD. Трохметровы тыгровы пітон праглынуў жыўцом прыкладна такога самага па памеры сеткаватага пітона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі