Тэлефонныя махляры цяпер дзейнічаюць і ад імя Wildberries

Для падману махляры сталі выкарыстоўваць імя папулярнага расійскага маркетплэйса

Для падману махляры сталі выкарыстоўваць імя папулярнага расійскага маркетплэйса / ЕРА

Тэлефонныя махляры сталі выкарыстоўваць новую схему выманьвання грошай у грамадзян — тэлефануюць патэнцыйным ахвярам ад імя папулярнага расійскага маркетплэйса Wildberries. Пра новую схему расказалі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Махляры тэлефануюць у месенджарах і прадстаўляюцца аператарам сувязі, паведамляюць, што з тэлефоннага нумара суразмоўцы ў акаўнце Wildberries аферысты спрабуюць аформіць крэдыт на якуюсьці рэч. Затым пераключаюць грамадзяніна на нібыта супрацоўніка праваахоўных органаў. Той у сваю чаргу палохае ператрусам. Яго можна пазбегнуць, калі грамадзянін перавядзе грошы на "спецыяльны рахунак".

У ГУУС просяць пры паступленні такіх званкоў неадкладна звяртацца ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі