Вядомы ўкраінскі журналіст: “Забойства Шарамета — дэманстратыўнае злачынства”
Забойства Паўла Шарамета — дэманстратыўнае забойства. Такую версію выказвае вядомы ўкраінскі журналіст-расследвальнік, старшы дарадца па пытаннях друкаваных СМІ ў журналісцкай арганізацыі Internews Network Алег Хамянок.
“Па спосабе выканання гэта абсалютна дэманстратыўнае забойства. Калі б стаяла задача ліквідаваць чалавека, які з’яўляецца носьбітам нейкай небяспечнай інфармацыі, напэўна, гэта можна было б зрабіць інакш”, — выказвае меркаванне Хамянок.
На яго думку, мэта злачынцаў менавіта ў тым, каб запалохаць журналістаў. Вынікам падобных дзеянняў становіцца самацэнзура і нежаданне журналістаў брацца за тэмы, якія могуць прывесці да негатыўных наступстваў.