Выбары 2015-га стануць выпрабаваннем для адносін Мінска з Брусэлем

У інтэрв'ю агенцтву БелаПАН ён заявіў, што не ўсе ў Еўрасаюзе зрабілі правільныя высновы з палітычнай адлігі 2008 года, а таксама крызісу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Лінкявічус падкрэсліў, што прызначаныя на 2015 год выбары прэзідэнта Беларусі стануць "вялікім выпрабаваннем" для адносінаў Мінска з Брусэлем. Па яго словах, ацэньвацца будзе не толькі сам дзень галасавання, але і перадвыбарчая кампанія, магчымасць усім свабодна выказваць свае думкі.

Разам з тым Лінкявічус прызнаў, што цяпер для ЕС прыярытэтнай з'яўляецца ўкраінская праблематыка.

Фота — mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі