Выкладчык, які ўзяў у студэнтаў 500 рублёў, заплаціць штраф — 16 тысяч

Студэнты сабралі ў групе для выкладчыка 500 рублёў (ілюстрацыйнае фота) / Euroradio

Студэнты сабралі ў групе для выкладчыка 500 рублёў (ілюстрацыйнае фота) / Euroradio

Выкладчык баранавіцкага ВНУ, які ўзяў у студэнтаў хабар — 500 рублёў, заплаціць штраф — 16 тысяч. Ён асуджаны на адзін год калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

Паводле матэрыялаў справы, выкладчык узяў хабар у мінулым годзе. Студэнтам, якія сабралі грошы, гарантавалася здача экзамена па адной з дысцыплін (якой менавіта, не ўдакладняецца).

Адкуль сілавікі даведаліся пра хабар, невядома. Мужчына сваю віну ў судзе прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі