Выпусцілі каталіцкага святара, затрыманага ў Шуміліне

Ксёндз Павел Лемех

Ксёндз Павел Лемех / katolik.life

Каталіцкі святар Павел Лемех выйшаў на волю, паведамляе katolik.life.

Раней паведамлялася, што яго не выпусцілі пасля "сутак" і судзілі паўторна.

Паўла Лемеха затрымалі 8 траўня ў Шуміліне і асудзілі на 10 сутак арышту. Разам з ім быў затрыманы іншы ксёндз — Анджэй Юхневіч, які таксама служыць у Шуміліне. Юхневічу прысудзілі 15 сутак арышту, яго тэрмін заканчваецца 23 траўня. Абодвух ксяндзоў абвінавацілі ў "экстрэмізме".

Таксама асудзілі адну з парафіянак — за "экстрэмісцкую" падпіску ў сацсетцы. Яе пакаралі штрафам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі