"Я іх не асуджаю" — Лукашэнка падтрымаў затрыманне Дурава

Павел Дураў

Павел Дураў / з яго старонкі ў Інстаграме

Аляксандр Лукашэнка нечакана пайшоў супраць расійскіх уладаў. Ён сказаў, што "не асуджае" французаў у сітуацыі з затрыманнем стваральніка Telegram Паўла Дурава.

"Я іх не асуджаю. Яны правільна робяць. Дуравы — не Дуравы... Вінаваты — ідзі адказвай", — заявіў Лукашэнка на Рэспубліканскай педнарадзе.

Апошнімі днямі ўся расійская, а следам і беларуская прапаганда апантана заступаліся за Дурава і казалі пра "нападкі на свабоду слова ў Францыі". Затрыманне стваральніка Telegram асудзілі і расійскі МЗС, і Крэмль. А Лукашэнка нечакана пайшоў іншым шляхам.

Паўла Дурава затрымалі ў Францыі 24 жніўня. У справе, па якой яго затрымалі, фігуруюць тг-каналы, звязаныя з наркагандлем, распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі і г.д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі