Ягор Захарка: Red Snapper прасцейшыя, чым многія беларускія гурты

Ягор Захарка: Red Snapper прасцейшыя, чым многія беларускія гурты

12-14 жніўня на лузе ля Мірскага замка пройдзе Mirum Music Festival. Яго хэдлайнерам стануць славутыя брытанцы Red Snapper. З Ягорам Захаркам, які з вечарынкі ў сябе дома "вырасціў" вялікі оўпэн-эйр, абмяркоўваем хібы, якія фэст меў летась, высвятляем, як зменіцца "Мірум" сёлета, каго з зорак чакаць на фэсце і чаго не хапае ў Міры.

 

Цікавыя цытаты Ягора Захаркі:

 


У мінулым годзе мы рабілі стаўку не на інфраструктуру, а на якасць музыкі. І толькі летась фэст стаў самаакупляльным.

 


М83 у Мінску прайграюць Філіпу Кіркораву. Выхаванне музычнага густу паступова расце ў краіне, але вельмі павольна. Прывезці М83 — гэта альтруізм. Таму многія арганізатары канцэртаў у Мінску жывуць падвойным жыццём. У іх кішэні ёсць парачка расійскіх артыстаў, якія прыносяць прыбытак. А калі чалавек хоча рабіць, што яму сапраўды цікава, ён раз на год дазваляе сабе правесці канцэрт з еўрапейскім артыстам.

 


Red Snapper прасцейшыя, чым многія беларускія гурты. Побытавы райдар у іх тычыцца толькі пералёту, транспарту па краіне і патрабавання па зорнасці гатэля. Там няма міндальных арэшкаў і іншых незразумелых рэчаў. У аднаго артыста сёлета па райдары мусіць быць каля пяці відаў сухафруктаў, якія цяжка знайсці ў Беларусі, і менавіта ўкраінская мінеральная вада.

 


Мару прывезці Moderat, Bonobo, M83 — гэта атрымаецца, калі яны стануць менш запатрабаванымі ў Еўропе.

 


Музычная ідэя "Міруму" —  уласны музычны густ.

 


Фэстаў у Беларусі цяпер шмат. Галоўнае, каб беларусы былі больш-менш актыўнымі ў іх наведванні.

 


У Еўропе 30% бюджэту фэсту — гэта спонсарскія грошы, яшчэ 30% — падтрымка дзяржавы. Прычым неабавязкова фінансавая. Гэта можа быць медыцынская дапамога, забеспячэнне біятуалетамі і г.д. Астатнія 40 адсоткаў — заробак з квіткоў. Мы ж жывём выключна за квіткі. Напрыклад, за 15-20 біятуалетаў трэба заплаціць 1000-1500 еўра. У гэты ж час бюджэт фестывалю ў цэлым даходзіць да 30 тысяч. Біятуалеты — гэта 10% агульных затратаў. Таму даводзіцца нечым ахвяраваць. 

Ягор Захарка: Red Snapper прасцейшыя, чым многія беларускія гурты

Нейкага плана рабіць фэст больш маштабным і шматгадовым у нас няма. Мы расцём натуральным ростам. Пакуль мне гэта будзе цікава рабіць, канцэпцыя фэсту будзе актуальнай. 

 


Пасля другога "Міруму" да нас былі прэтэнзіі з-за кальянаў. Нават з'явіўся вобраз фэсту, звязанага з наркотыкамі. Нам вельмі доўга даводзілася тлумачыць, што гэта з намі ніяк не звязана. 

 


Хацеў бы перанесці на "Мірум" Чорнае мора. Апошні раз я быў у Затоцы на "Джаз Кактэбелі". І зразумеў, што 50% яго поспеху — гэта пляж і мора.

 


Нашы фэсты адрозніваюцца ад замежных тым, што ў любы момант яны могуць скончыцца. То бок заўтра іх можа не быць.

Ягор Захарка: Red Snapper прасцейшыя, чым многія беларускія гурты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі