Ціханоўская і "баявыя сяброўкі" сабралі стадыён у Бабруйску: фота месяца
25 ліпеня кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская разам са сваімі "баявымі сяброўкамі" — так называюць сябе прадстаўніцы штабоў Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава, — наведала Магілёўскую вобласць. Жанчыны-палітыкі выступілі ў Оршы, Магілёве і Бабруйску.
Сустрэча ў Бабруйску пачалася ў 21:00. "Такое ўражанне, што выйшаў увесь горад", — сказалі выступоўцы, гледзячы на паўнюткі стадыён. Па ацэнках "Радыё Свабода", на спартыўнай пляцоўцы сабралося каля 6 тысяч чалавек. З наступленнем цемры людзі ўключылі ліхтарыкі на тэлефонах.
Сёння прадстаўніцы Аб'яднанага штабу на чале са Святланай Ціханоўскай сустрэнуцца з жыхарамі Жлобіна, Рэчыцы і Гомелю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.