Як фрыдайвінг адрывае беларусаў ад надзённага дна і дапамагае спазнаваць глыбіню

Мікалай Спірын і Цімафей Атрошчанкаў / фэйсбук
Мікалай Спірын і Цімафей Атрошчанкаў / фэйсбук

Пасля працяглай працы ў банку Мікалай Спірын кардынальна памяняў сваё жыццё і стаў інструктарам па фрыдайвінгу. Вось ужо некалькі гадоў ён узначальвае Беларускую асацыяцыю фрыдайвінгу і дапамагае людзям спазнаваць глыбіню ў клубе "Энергія глыбіні".

Падарожнік і кіраўнік Мінскага марскога клуба "Дарога да мора" Цімафей Атрошчанкаў навучае таму ж майстэрству людзей, якія жыць не могуць без прыгод. У студзені ён адкрывае свой новы курс "Фрыдайвінг для яхтсменаў", пасля якога студэнты змогуць прымяняць навыкі на практыцы, барознячы прасторы мораў і акіянаў.

А яшчэ ўменне трымацца на глыбіні дапамагае людзям станавіцца цягавітымі, быць больш уважлівымі адно да аднаго не толькі ў вадзе, але і на сушы, што асабліва важна ў наш няпросты час.

Пра тое, як гэта працуе, размаўляем у жывым эфіры з гасцямі Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі