Як вызваліць палітычных зняволеных: ціск ці перамовы?

Першы дзень слуханняў па справе палітвязняў адбыўся 2 снежня

Першы дзень слуханняў па справе палітвязняў адбыўся 2 снежня / shutterstock / Fanni_2021

2 снежня ў Варшаве прайшоў першы дзень слуханняў Каардынацыйнай рады па пытанні палітвязняў. Свае меркаванні пра тое, як можна дамагчыся вызвалення нявінна асуджаных выказалі лідары беларускіх дэмакратычных сіл, праваабаронцы і блогеры.

Еўрарадыё ўважліва паслухала спікераў і расказвае пра канцэпцыі, якія прапанавалі дэмакратычныя сілы. Сярод іх ёсць нечаканыя і свежыя.

 

Адзінай стратэгіі няма

Віцэ-спікер Каардынацыйнай рады Алена Жываглод, выступаючы з прамовай на адкрыцці слуханняў, заявіла, што добрай стратэгіі па вызваленні людзей проста не існуе.

— Калі б такая стратэгія была, то ніхто б па палітычных матывах у турмах не сядзеў. Думаю, калі мы паставім задачу пачуць адзін аднаго, то любыя дыскусіі можна завяршыць прадуктыўна, — кажа Алена.

Першай выступіла прадстаўніца аб'яднання сваякоў і былых палітвязняў Таццяна Хоміч. Яна падвяла вынікі дыскусій, якія праводзіліся раней з прадстаўнікамі дэмсіл і з беларусамі, якія ўжо адсядзелі свае тэрміны.

— Санкцыі не мяняюць рэжымы, але могуць змяніць іх паводзіны. Нягледзячы на іх увядзенне да канца 2023 года, чаканага эфекту яны не дасягнулі: людзі выходзілі з турмаў па іншых прычынах, а не дзякуючы ім.

Паводле яе слоў, у дэмсіл ёсць два асноўныя сцэнарыі таго, як выпусціць людзей з турмаў: ціск на рэжым і перамовы з ім жа. З дакладу Таццяны зразумела, што большая частка прытрымліваецца менавіта першага варыянта.

Другога сцэнара баяцца з прычыны магчымай страты рэпутацыі, а таксама прыняцця складаных кампрамісаў, хаця ён і ставіць перад сабой першасную задачу вызвалення палітвязняў.

 

Узмацняць ціск?

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, выступаючы са сваёй прамовай, заявіў аб тым, што трэба ствараць пэўныя ўмовы для таго, каб усе нявінна асуджаныя аказаліся на волі. У першую чаргу ён звязаў стварэнне гэтых умоў з працягам знешняга ціску на рэжым Лукашэнкі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі