На падарункі дзецям палітвязняў сабралі больш за 20 тысяч еўра
Каляды, ілюстрацыйнае фота
Беларусы сабралі больш за 20 000 еўра для дзяцей палітвязняў. Гэтыя грошы пойдуць на калядныя падарункі.
Збор для дзяцей, чые бацькі трапілі ў турму за свае погляды, адкрыў фонд BYSOL. На кожнае дзіця плануецца вылучыць 100 еўра. Гэта значыць, 200 дзяцей ужо атрымаюць падарунак.
Калядны збор для дзяцей палітвязняў яшчэ можна падтрымаць па спасылцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.