Якім будзе кінатэатр "Перамога" ў Мінску: "Мінская спадчына" паказала рэндары

Абноўлены фасад "Перамогі" / "Минск-Новости"
Абноўлены фасад "Перамогі" / "Минск-Новости"

"Мінская спадчына" паказала рэндары кінатэатра "Перамога" ў Мінску. Гістарычны будынак у самым цэнтры сталіцы ўжо некалькі гадоў закрыты на рэканструкцыю. За гэты час на фасадзе з'явіліся расколіны — побач на ўсю моц ішла будоўля бізнес-цэнтра.

Праектаванне "Перамогі" сёння завершанае. Нядаўна быў вызначаны падрадчык, які зоймецца рэканструкцыяй: гэта "Будтрэст №1". Рэканструкцыя пачнецца ў студзені 2022 года і працягнецца каля двух гадоў.

У "Перамозе" з'явяцца дзве новыя залы. Асноўная — на 108 месцаў — захаваецца. А да яе на розных узроўнях дададуцца яшчэ дзве, меншыя: на 48 і на 10 месцаў. Раней у будынку кінатэатра працавала адна кавярня, а цяпер будзе дзве: тэматычная і звычайная. Недзе непадалёк ад кіназалаў будзе кафэтэрый з "кінабарам".

Будынку давядзецца перажыць узмацненне падмуркаў, сцен, рэстаўрацыю фасадаў і інтэр'ераў.

Каким будет кинотеатр "Победа" в Минске: "Мінская спадчына" показала рендеры
Зала абноўленага кінатэатра "Перамога" / "Минск-новости"
Каким будет кинотеатр "Победа" в Минске: "Мінская спадчына" показала рендеры
А так "Перамога" выглядае цяпер

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі