Японцы выдаюць комікс па кнізе Святланы Алексіевіч

Японцы выдаюць комікс па кнізе Святланы Алексіевіч

У Японіі ствараюць комікс па кнізе нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч "У вайны не жаночы твар". Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Аляксей Лесін.

Над коміксам-манга працуе вядомы мастак Кейто Каумэ. Па словах Лесіна, гэты мастак найбольш вядомы графічным афармленнем комікса "Ваўчыца і вострыя прыправы". Комікс, дарэчы, стане першай мангай паводле твора беларускага аўтара. Першую главу комікса ўжо выклалі ў інтэрнэт — паглядзець яе можна па гэтай спасылцы.

"У вайны не жаночы твар" — першая апублікаваная кніга Святланы Алексіевіч, напісаная яшчэ ў 1983 годзе. Твор быў перакладзены больш як на 20 моваў. Яна стала часткай пенталогіі "Чырвоны чалавек". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі