Ярмоленка: Трэба ўсё перагледзець, супакоіць народ альбо адмяніць падатак
Анатоль Ярмоленка, народны артыст Беларусі і лідар ансамбля "Сябры" лічыць, што раз Дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" выклікае хваляванні беларусаў і акцыі пратэсту, яго неабходна дарабіць альбо нават адмяніць:
"Гэта ва ўсе часы было: тыя, хто не працуе, іх заўважаюць і вядуць нейкую барацьбу. Але мне падаецца, што ў дадзеным выпадку не ўсё дароблена, не ўсё абдумана, і калі гэта выклікае такі настрой у мас, тут трэба перагледзець гэтыя рашэнні. Мы ж ведаем, як гэта робіцца: далі каманду, і чыноўнікі на месцах стараюцца быць першымі і больш сабраць гэтых падаткаў. Таму тут трэба ўсё разгледзець, растлумачыць, супакоіць народ, калі патрэбна, нават можна і адмяніць гэты падатак".
У мінулую пятніцу ў Мінску, а на выхадных у абласных гарадах прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць так званага "падатку на дармаедства".