Яшчэ двое фігурантаў "справы PandaDoc" вызваленыя з-пад варты

Яшчэ двое фігурантаў "справы PandaDoc" вызваленыя з-пад варты

13 кастрычніка з-пад варты вызваленыя двое фігурантаў "справы PandaDoc" — галоўны бухгалтар Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап, паведамляе TUT.by.

Дырэктар мінскага офіса кампаніі Дзмітрый Рабцэвіч выйшаў на волю ў нядзелю, 11 кастрычніка. Напярэдадні ён удзельнічаў у сустрэчы палітвязняў з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ. 

З усіх траіх узятыя падпіскі аб нявыездзе, паведаміў адвакат адвакацкага бюро "Дубавец і партнёры" Аляксей Дравіца

Пад вартай застаецца толькі адзін супрацоўнік PandaDoc — менеджар па прадукце Віктар Куўшынаў.

Праблемы ў кампаніі пачаліся пасля таго, як яе заснавальнік і дырэктар Мікіта Мікада запусціў праект дапамогі сілавікам, якія хочуць звольніцца з органаў на знак нязгоды з жорсткімі разгонамі мірных пратэстаў. У мінскім офісе кампаніі адбыліся арышты, чатыры супрацоўнікі былі затрыманыя. 11 верасня ім выставілі абвінавачванне ў махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч. 4 артыкула 209 КК). Затрыманыя віну не прызналі. Справу расследуе цэнтральны апарат Следчага камітэта. 

Мікіта Мікада пасля пачатку гэтай крымінальнай справы прыпыніў свой удзел у праекце дапамогі экс-сілавікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі