Юнкер: Украіна атрымае бязвізавы рэжым з ЕС да лета

Юнкер: Украіна атрымае бязвізавы рэжым з ЕС да лета

Да лета 2017 года Украіна атрымае бязвізавы рэжым з Еўрапейскім саюзам. Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Украіны Уладзімірам Гройсманам, перадае УНІАН.

Сустрэча праходзіла ў Брусэлі. Юнкер паведаміў, што на сустрэчы ён абмяркоўваў з Гройсманом лібералізацыю візавага рэжыму для грамадзян Украіны. Па словах кіраўніка Еўракамісіі, Украіна выканала ўсе неабходныя 44 умовы.

Нагадаем, 15 снежня 2016 года Еўрапарламент ухваліў прапанову па механізме часовага прыпынення дзеяння бязвізавага рэжыму ЕС з трэцімі краінамі. Гэтае рашэнне яшчэ павінен зацвярдзіць Савет ЕС.

Дата ўвядзення бязвізавага рэжыму паміж Украінай і Еўрасаюзам будзе прымацца ў рамках міжінстытуцыянальных перамоваў Еўракамісіі, Еўрасавета і Еўрапарламента.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі