З 1 лістапада траса Р23 стане платнай да Слуцка

З 1 лістапада траса Р23 стане платнай да Слуцка

З 1 лістапада 2016 года участак трасы Р23 Мінск — Мікашэвічы да Слуцка стане платным. Гэтая дарога выходзіць са сталіцы на поўдзень і ў народзе называецца "Слуцкая шаша". Плаціць давядзецца ўсім грузавым аўтамабілям, а таксама легкавікам, зарэгістраваным па-за межамі краінаў ЕАЭС: Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Арменіі.

Акрамя гэтага, з 1 лістапада пачне спаганяцца плата за праезд па адрамантаванаму ўчастку аўтамагістралі М5 Мінск — Гомель ад Бабруйска да Жлобіна.

Пункт абслугоўвання BelToll ў Слуцку пачаў працаваць з 1 лістапада мінулага года, піша slutsk-gorod.by. З таго ж часу стаў платным ўчастак трасы Р23 з 10-га па 80-ы км (ад выезду з Мінска да вёскі Шышчыцы).

З 1 лістапада 2016 года на трасе P23 будуць дзейнічаць наступныя тарыфы:

З 1 лістапада траса Р23 стане платнай да Слуцка

- Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон уключна — 0,040 euro/км;

- Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, 2 восі — 0,090 euro/км;

- Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, 3 восі — 0,115 euro/км;

- Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тон, 4 восі — 0,145 euro/км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі