Грузаперавозчык, які выйшаў на волю, правядзе ў Мінску прэс-канферэнцыю

Грузаперавозчык Сяргей Штода, які ўчора выйшаў на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту, правядзе ў Мінску прэс-канферэнцыю. Яна мусіць адбыцца ў офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі, пачатак а 11-й гадзіне.

Нагадаем, што грузаперавозчыкі ад імя якіх выступаў Штода, патрабавалі частковай амністыі па штрафах у сістэме BelToll. Паводле іх слоў, на пачатку дзеяння сістэмы ім не патлумачылі прынцыпы карыстання ёй, у выніку чаго былі атрыманыя вялізныя штрафы — дзясяткі тысяч еўра. У цэнтры Мінска рыхтавалася акцыя пратэсту, грузаперавозчыкі збіраліся запісаць каля Дома ўраду зварот да кіраўніка дзяржавы. Аднак напярэдадні акцыі, 3 лютага, Сяргей Штода пайшоў на прызначаную сустрэчу з першым віцэ-прэм’ерам Васілём Мацюшэўскім і знік. Пасля стала вядома, што бізнэсоўца затрымалі, абвінавацілі ў "нецэнзурнай лаянцы" і асудзілі на 15 сутак. У выніку, акцыя не адбылася.

Чакаецца, што сёння Сяргей Штода раскажа пра акалічнасці свайго арышту.

Грузаперавозчыкі: Ля Дома Ураду запішам відэазварот да Лукашэнкі

Знік бізнесмен Сяргей Штода, які рыхтаваў акцыю каля Дома ўраду

Бізнесмена Сяргея Штоду, які рыхтаваў акцыю ў Мінску, адправілі за краты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі