Сёлета ў Беларусі пашыраць сетку платных дарог
Сёлета ў Беларусі пашыраць сетку платных дарог. З 1 снежня ў сістэму BelToll уключаць 62 км аўтадарогі М-6/Е28 Мінск — Гродна — Брузгі (з 134-га да 196-га кіламетра). Адбываецца гэта ў рамках рэалізацыі доўгатэрміновай урадавай праграмы. Праз месяц працягласць сеткі платных дарог у нашай краіне складзе ўжо 1787 кіламетраў, інфармуе beltoll.by.
Нацыянальная сістэма электроннага збору платы за праезд (гандлёвая марка BelToll) у Беларусі дзейнічае з лета 2013 года. Яна пачала працаваць з трасы M1 (Брэст — Мінск — мяжа Расіі). На першым этапе BelToll ахопліваў крыху больш за 800 кіламетраў дарог. У далейшым далучыліся сотні кіламетраў участкаў магістраляў на Магілёў, Гомель, Віцебск, Гродна. З 1 снежня 2018 года платнымі сталі два ўчасткі згаданай аўтадарогі М6/Е28 і ўчастак дарогі Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач. Тады дадалося 112 км, значна больш, чым цяпер. Карту платных дарог можна паглядзець тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.