Расійскі святар прывёз у Баранавічы валізу еўра, каб аплаціць штраф BelToll

Расійскі святар прывёз у Баранавічы валізу еўра, каб аплаціць штраф BelToll

Самы вялікі штраф за парушэнне сістэмы BelToll у 2017 годзе ў Баранавічах заплаціў праваслаўны святар з Расіі. Пра гэта газеце "Intex-press" распавёў начальнік рэгіянальнага аддзела контролю на платных дорогах у Баранавічах Аляксандр Булыга. Расіяніну давялося выкласці 3640 еўра. 

У сакавіку 2017 года настаяцель мужчынскага манастыра з Пскоўскай вобласці Расіі прыехаў у Беларусь на "Газелі". На аўтамабілі, які належаў яго прыходу, мужчына вёз гуманітарную дапамогу для адной з цэркваў у Бярозе. Да таго часу іншыя святары на гэтай самай "Газелі" неаднаразова прыязджалі ў Беларусь, але, мабыць, не ведалі пра сістэму платных дарог. У аўтамабіля не было бартавой прылады, таму за ім было зафіксавана 14 парушэнняў.

"Калі бацюшку спынілі на трасе каля кафэ "Стары сябар", ён жахнуўся ад сумы аплаты — такіх грошай у яго з сабой не было. На трасе бацюшка пачаў хрысціцца і маліцца, каб яго адпусцілі. Але аўтамабіль усё ж паставілі на штрафстаянку. За настаяцелем манастыра прыехалі калегі з бярозаўскай царквы і забралі і яго, і гуманітарную дапамогу", — кажа Булыга.

Прыкладна праз месяц святар на цягніку вярнуўся ў Баранавічы па свой аўтамабіль. Па словах міліцыянтаў ён прывёз поўную валізу грошай, выкупіў аўто і той самы дзень з'ехаў у Расію. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі