З 1 траўня ў Беларусі павышаецца бюджэт пражытковага мінімуму

З 1 траўня павышаецца памер бюджэта пражытковага мінімуму. Новая велічыня будзе дзейнічаць да 31 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыянна Шчоткіна.

Нагадаем, зыходзячы з велічыні БПМ у Беларусі налічваюцца памеры надбавак, даплат да пенсій. Адначасова будуць пералічаныя сацыяльныя і мінімальныя працоўныя пенсіі.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Еўрарадыё паведамілі новыя памеры бюджэта пражытковага мінімуму.

“З 1 траўня сярэдні памер БПМ складзе 1 474 870 рублёў (папярэдні паказчык быў роўны — 1 428 100 рублям на чалавека — Еўрарадыё), для працаздольнага насельніцтва гэты памер вырасце да 1 627 600 рублёў, для пенсіянераў  — 1 126 180, для студэнтаў — 1 427 860, для дзетак да 3-х гадоў — 946 610 рублёў, для дзяцей ад 3 да 6 гадоў – 1 322 490, для дзяцей ад 6 да 18 гадоў – 1 623 670 рублёў”, — сказалі ў Міністэрстве працы.

Новы бюджэт пражытковага мінімуму ў параўнанні з памерам папярэдняга вырас на 3,2 долара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі