Дзярждапамогу пасля ўрагану атрымаюць толькі маламаёмасныя мазырчукі
Грошы
Дапамогу ад дзяржавы на выпраўленне наступстваў ад урагану змогуць атрымаць толькі маламаёмасныя пацярпелыя мазырчукі, заўважыў "Штодзень Гомель". Астатнім давядзецца выпраўляць наступствы стыхіі за свае сродкі ці звяртацца ў страхавую (калі ёсць страхоўка).
Права на аднаразовую дапамогу маюць тыя жыхары Мазыра, у каго прыбытак на аднаго члена сям’і не перавышае 628 рублёў. Непрацуючыя пенсіянеры і інваліды, якія пацярпелі ад урагану, могуць звярнуцца па атрыманне матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны.
Як паведамлялася раней, ураган 14 ліпеня абясточыў рэгіён. Была спыненая праца Мазырскага НПЗ, сотні населеных пунктаў засталіся без святла і вады (у тым ліку гарады Мазыр і Калінкавічы). А ў самой Гомельскай вобласці абвясцілі надзвычайную сітуацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.