Сямейны капітал дазволена выкарыстоўваць для лячэння толькі ў дзяржустановах
Лукашэнка памяняў умовы датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу
У Беларусі памяняліся ўмовы датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу. Адпаведны ўказ №69 падпісаў 23 лютага Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.
Для паляпшэння жыллёвых умоў за кошт сямейнага капіталу патрабуецца адсутнасць ва ўласнасці жылля агульнай плошчай 15 квадратных метраў і больш на аднаго чалавека (у Мінску — 10 кадратных метраў і больш). А таксама пасля такога выкарыстання сямейнага капіталу сям'ю здымаюць з уліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Указ забараняе прадаваць такое жыллё на працягу пяці гадоў з часу рэгістрацыі, калі права ўласнасці на яго зарэгістравана да 2022 года.
Таксама сямейны капітал на лячэнне можна выкарыстоўваць толькі ў дзяржаўных установах здароўя. Пры гэтым пералічэнне сродкаў мае адбывацца ў два этапы: да 50% — пры заключэнні дамовы і канчатковы разлік — пасля атрымання медыцынскай паслугі.
Таксама ва ўказе прапісанае пытанне пра вяртанне неабгрунтавана выкарыстаных сродкаў сямейнага капіталу ў дзяржаўны бюджэт.
Як паведамлялася раней, больш за палову бацькоў хочуць выкарыстаць сямейны капітал датэрамінова. 81,4% плануюць выкарыстаць яго для паляпшэння жыллёвых умоў, 10,8% — для атрымання медыцынскіх паслуг, 7,7% — для адукацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.