З верасня ў Беларусі даражэюць некаторыя паштовыя паслугі
У аддзяленні "Белпошты" / minsknews.by
З 1 верасня ў Беларусі даражэюць перасылка паштовых картак, лістоў і бандэроляў масай да 20 г. Для фізічных асоб перасылка карткі падаражэе на 8 капеек — да 70 капеек, для юрыдычных асоб і ІП — на 6 (будзе каштаваць 58 капеек, гэта без ПДВ).
Перасылка лістоў масай да 20 г або бандэролі масай да 20 г абыйдзецца фізасобе ў тыя ж 70 капеек, але за кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы трэба будзе даплаціць 6 капеек (раней было 5). Для юрыдычных асоб і ІП перасылка ліста або бандэролі масай да 20 г абыйдзецца ў 58 капеек без ПДВ, а за кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы прыйдзецца даплаціць ўжо 5 капеек (раней было 4,17 капейкі).
Пераглядаецца і тарыф на выплату пенсій і дапамог, якія робяць аператары паштовай сувязі. У Мінску ён складзе 0,7% ад сумы выплаты (цяпер 0,9%), у абласных і раённых цэнтра, гарадах абласнога падпарадкавання – 0,9% ад сумы (цяпер 1,05% або 1,34%). Гэтай змены прадугледжаныя Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Дакумент з'явіўся сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.