За данат NEXTA 1,78 еўра айцішнік адкупіўся тысячай долараў

Сілавікі патрабуюць выкупы, у сотні разоў большыя за данаты

Сілавікі патрабуюць выкупы, у сотні разоў большыя за данаты

Як мінімум 12 жыхароў Гродзенскай вобласці трапілі ў міліцыю за данаты і заплацілі выкуп. Пра гэта распавялі самі сілавікі, піша Hrodna.life.

Людзі плацілі выкуп у кратным памеры. Тым не менш сілавікі сцвярджаюць, быццам тыя добраахвотна прыйшлі і засталіся на волі. Але вядома, што некаторыя крымінальныя справы перадаюць у суд.

За данаты ў міліцыю трапілі жыхары не толькі Гродна, але і Шчучына, Слоніма, Ліды, Свіслачы, Ваўкавыска, Астраўца. Цікавіліся імі пераважна за данаты Nexta і фонду BYSOL. Таксама вядомы выпадак пераследу за данат фонду "Краіна для жыцця".

Пра затрыманні за данаты сілавікі Гродзеншчыны сталі паведамляць у студзені 2024 года. Сумы "кампенсацый" часам у сотні разоў перавышаюць памеры данатаў. Напрыклад, айцішнік перавёў Nexta 1,78 еўра, а ў дзіцячы фонд яму давялося для "выкупу" перавесці 1000 долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі