За настаўнікамі гісторыі і геаграфіі ў Беларусі будзе "шчыльны кантроль"

Кабінет гісторыі ў школе №172 горада Мінска / sch172.minsk.edu.by

Кабінет гісторыі ў школе №172 горада Мінска / sch172.minsk.edu.by

За настаўнікамі гісторыі і геаграфіі ў Беларусі ўсталяваны "шчыльны кантроль", распавёў у эфіры СТВ намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Паводле яго слоў, гэтым летам спецыяльная група Мінадукацыі асабліва старанна правяралі кабінеты гісторыі, геаграфіі і замежных моў — гэтыя кабінеты і педагогі, якія выкладаюць гэтыя прадметы, па словах чыноўніка, "непасрэдна маюць уплыў на розумы нашых дзяцей".

"Я хачу вас запэўніць, што ў нас у гэтым пытанні дастаткова шчыльны кантроль, усё будзе на правільным узроўні з пункту гледжання падручніка, з пункту гледжання выкладання матэрыялу", – заявіў Кадлубай. Ён таксама пацвердзіў, што Мінадукацыі сапраўды патрабавала прыбраць з кабінетаў замежных моў брытанскі сцяг, каб ён "не дамінаваў над беларускім". Запатрабавалі прыбраць і выявы брытанскіх двух'ярусных аўтобусаў, і тэлефонных будак, а таксама "апусканне ў сераду і ўсё астатняе". Міністэрства вырашыла, што больш не будуць апускаць школьнікаў у культуру і гісторыю носьбітаў мовы, а будуць вучыць культуры і гісторыі Беларусі на замежнай мове. "Гэта карысна", лічыць чыноўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі