За падпіскі на "экстрэмісцкія рэсурсы" затрыманы акцёр ТЮГа
У ТЮГу адмянілі паказ спектакля "Дзікае паляванне караля Стаха"
Сілавікі паведамляюць пра затрыманне актора аднаго з беларускіх тэатраў. Мужчына на відэа кажа, што ўдзельнічаў у пратэсных маршах, быў падпісаны на "экстрэмісцкія рэсурсы" і зарэгістраваны ў чат-боце "Перамога" (потым заблакаваў гэты рэсурс). Паводле яго, на яго склалі адміністрацыйны пратакол і завялі крымінальную справу.
Мужчына таксама кажа, што быў задзейнічаны ў прэм'ерным спектаклі, але запланаваны паказ праз яго затрыманне не адбудзецца. "Медыязона" высветліла, што затрыманы — гэта акцёр тэатра юнага гледача Аляксандр Гладкі. На сайце тэатра тым часам з'явілася паведамленне, што "28 траўня замест спектакля "Дзікае паляванне караля Стаха" адбудзецца спектакль "Джульета. Рамэа. Шэкспір" у сувязі з вытворчай неабходнасцю". Аляксандр Гладкі павінен быў выконваць у гэтым спектаклі галоўную ролю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.