Зацверджаны новы галоўны трэнер мужчынскай баскетбольнай зборнай Беларусі
Зацверджаны новы галоўны трэнер мужчынскай баскетбольнай зборнай Беларусі. Ім стаў Аляксандр Круцікаў. Ён будзе рыхтаваць каманду да адбору на Еўра-2017. Беларускія баскетбалісты яшчэ ні разу не траплялі на фінальныя этапы Еўрабаскета.
Круцікаў працуе трэнерам з 1986 года. Трэніраваў мінскі РТІ, мужчынскія і жаночыя клубы ў Нямеччыне, Польшчы і Расіі. На пасадзе галоўнага трэнера беларускай зборнай Аляксандр Круцікаў змяніў сербскага спецыяліста Душана Гвоздзіча, паведамляе БЕЛТА.
Фота: ria.ru, sb.by, БЕЛТА