Заіка: Каб вяртаць знешні дзярждоўг, беларусам трэба зніжаць даходы

У Беларусі 11 дзён працавала штогадовая місія МВФ пад кіраўніцтвам Дэвіда Хофмана. Кіраўнік місіі станоўча ацаніў першыя крокі новага кіраўніцтва Нацбанка ў пераадоленні крызісу, але заўважыў, што “крытычна важна будзе давесці да канца гэтыя першапачатковыя крокі і далей рашуча зрабіць больш жорсткай макраэканамічную палітыку”.

Да таго ж Дэфід Хофман заўважыў, што павышаць заробкі беларусам не варта.

“У 2015 годзе варта захоўваць заробкі беларусаў нязменнымі ў намінальным выражэнні”, — сказаў старшыня місіі. На думку Хофмана, гэтая мера дазволіць кампенсаваць празмерны рост заробкаў беларусаў у папярэднія гады.

Эканаміст Леанід Заіка пагаджаецца з прадстаўніком МВФ наконт стрымлівання заробкаў, бо ўпэўнены: каб аддаваць знешні дзярждоўг, беларусам трэба зніжаць даходы.

“За кошт чаго аддаюцца пазыкі? За кошт даходаў людзей, якія жывуць у гэтай краіне. Быў заробак да дэвальвацыі 600 долараў, стаў 400, і гэтыя грошы пайшлі на аплату доўгу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі