Законапраект аб амністыі перададуць на подпіс Лукашэнку

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава працуе з рыдлёўкай у руках / t.me/sovrep
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава працуе з рыдлёўкай у руках / t.me/sovrep

Законапраект аб амністыі перададуць на подпіс Аляксандру Лукашэнку. У сераду яго ўхваліў Савет Рэспублікі. Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб амністыі адразу ў двух чытаннях яшчэ 10 лістапада.

Большасць "палітычных" пад амністыю не трапяць, бо яны "здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці".

Агулам амністыя закране 8495 чалавек. Згодна з папярэднімі разлікамі, на волю выйдуць 4545 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі — 1600 (з іх 10 непаўналетніх), з "хіміі" — 500, з крымінальна-выканаўчых інспекцый — 2445 чалавек. На 1 год тэрміны будуць скарочаныя 3950 асуджаным.

Амністыя прымеркавана да "Дня народнага адзінства", які адзначаўся 17 верасня. Папярэдняя была ў траўні 2020 года, яе прымеркавалі да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі