Закрыць мяжу: ці пойдзе на гэта Варшава і як адрэагуе Брусель — эфір
Міхал Патоцкі
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна, каментуючы словы Лукашэнкі наконт неабходнасці “знайсці паразуменне” паміж Польшчай і Беларуссю, чарговым разам назваў тры пункты, пасля выканання якіх магчымы такі працэс: спыненне міграцыйных атак на мяжы, выдача забойцы польскага салдата і вызваленне палітвязняў пачынаючы з Анджэя Пачобута. У адваротным выпадку, кажа ён, Польшча можа цалкам перакрыць грузавыя перавозкі праз мяжу з Беларусі. І, паводле пэўных звестак, перамовы наконт вызвалення Пачобута ўжо вядуцца.
Як грамадства і палітыкі Польшчы рэагуюць на ўвядзенне Беларуссю бязвізу і ці шмат будзе ахвочых паехаць на “закупы”? Ці спрацуюць пагрозы Польшчы закрыць мяжу для грузаперавозак і ці магчымая перазагрузка адносінаў паміж Варшавай і Мінскам? Ці чакаць, што Польшча следам за краінамі Балтыі ўвядзе больш жорсткія санкцыйныя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.