Замежныя войскі маглі б узяць пад кантроль мяжу з Беларуссю — афіцэр УСУ
Пакуль замежных войскаў ва Украіне не будзе
Намеснік камандзіра 3-й асобнай штурмавой брыгады Узброеных сіл Украіны, былы камандзір палка "Азоў" маёр Максім Жорын пракаментаваў заявы заходніх палітыкаў з нагоды магчымасцяў размяшчэння замежных войскаў ва Украіне. Ён лічыць гэтую ідэю добрай, але малаверагоднай.
"Найлепшы варыянт для прыцягнення замежнага кантынгенту цяпер — узяцце пад кантроль беларускай мяжы, — піша Жорын. — Мы б так вызвалілі частку сваіх сіл для самых актыўных участкаў фронту".
Дыскусія пачалася з заявы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, якая прагучала ў канцы лютага. Ён не выключыў адпраўку ў будучыні саюзных войскаў ва Украіну. Большасць еўрапейскіх лідараў пасля гэтага падкрэслілі, што не збіраюцца адпраўляць туды свае войскі. Тое самае цяпер заяўляе і сам Макрон. Паводле яго слоў, пачынаецца толькі абмеркаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.