Затрыманні прайшлі ў Чэрвені
Тарас Вяснянка
Затрыманні прайшлі ў Чэрвені ў Мінскай вобласці. Відэа з затрыманымі з'явілася ў тг-канале сілавікоў.
Пра аднаго з затрыманых вядома, што ён у 2020-м вывешваў бел-чырвона-белы сцяг на даху свайго прыватнага дома. Мяркуецца, што яго вінавацяць у няправільным захоўванні зарэгістраванай зброі, якая на відэа ляжыць проста на паліцах.
Іншага затрыманага ўдалося апазнаць. Гэта 43-гадовы Тарас Вяснянка, піша "Наша ніва". Ён — індывідуальны прадпрымальнік, сфера дзейнасці якога — дробны гандаль. Таксама ў мужчыны ёсць жонка і двое непаўналетніх дзяцей. Яго вінавацяць у рэпосце з нейкага рэсурсу, прызнанага ў РБ "экстрэмісцкім".
Трэці затрыманы — малады хлопец, які выходзіў у 2020-м на пратэсты. Адметна, што ў відэа дэманструюцца яго нявыдаленыя гісторыі ў Instagram, якія ён публікаваў для "блізкіх сяброў" і не выдаліў з архіву.
Колькі агулам затрыманых у Чэрвені, невядома. Звычайна сілавікі паказваюць на відэа не ўсіх, да каго прыходзілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.