Заўзеем за Самсонава і беларускіх баскетбалістак

Заўзеем за Самсонава і беларускіх баскетбалістак

11 жніўня беларускія заўзятары зноў мусяць трымаць пад рукой валяр'янку. Бо наша жаночая баскетбольная зборная і тэнісіст Уладзімір Самсонаў на Алімпіядзе ў Рыа гуляюць вельмі важныя матчы.

У 17.00 Самсонаў сустрэнецца ў паўфінале па настольным тэнісе з кітайцам Чжанам Цзікэ. Беларускі тэнісіст, дзявятая ракетка свету, неаднойчы гуляў з кітайцам, які займае чацвёрты радок у сусветным рэйтынгу, але перамога была на баку праціўніка. Аднак калі ўлічыць, што Уладзімір цяпер знаходзіцца ў добрай форме, да таго ж спорт — справа непрадказальная (узгадаем вылет Сірэны Уільямс з Алімпіяды), то ўсё можа быць! Трывожыць толькі пашкоджанне, якое беларускі спартсмен атрымаў у чвэрцьфінале.

Матч за трэцяе алімпійскае месца і фінал пакажуць пасля 2.30 ночы. Сачыце за трансляцыямі на тэлеканале "Беларусь 5".

Беларускія баскетбалісткі сёння згуляюць з камандай Турцыі. У 18.10 трансляцыю пачне тэлеканал "Беларусь 2". Калі каманда Анатоля Буяльскага пераможа, яна мае добрыя шанцы, каб выйсці ў наступны раўнд. Пакуль абедзьве каманды маюць аднолькавыя вынікі папярэдніх гульняў — адзін выйгрыш і два паражэнні. Але гэта ні пра што не гаворыць! Для выхаду ў наступны раўнд трэба заняць у групе месца, не ніжэйшае за 4-е.

Заўзеем за Самсонава і беларускіх баскетбалістак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі