Жанчыны больш падтрымліваюць цэнзуру ў інтэрнэце, чым мужчыны
За цэнзуру ў інтэрнэце 80% жанчын і 60% мужчын.
72,9% беларусаў, апытаных Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры адміністрацыі прэзідэнта лічаць, што інфармацыю ў інтэрнэце трэба абмяжоўваць. З іх 51.8% упэўненыя, што абмяжоўваць трэба сайты апазіцыйных палітычных сіл. Пры гэтым жанчыны больш падтрымліваюць цэнзуру, чым мужчыны. За цэнзуру ў інтэрнэце выказаліся амаль 80% жанчын і 60% мужчын.