Журналіст Еўрарадыё — пераможца “Праваабарончай прэміі 2015 года”

Журналіст Еўрарадыё — пераможца “Праваабарончай прэміі 2015 года”

Штогадовую Нацыянальную прэмію беларускіх праваабаронцаў за дасягненні ў галіне правоў чалавека вызначаюць у трох намінацыях: “Праваабарончая дзейнасць”, “Адвакацкая дзейнасць” і “Журналістыка”. 

“У дзяржавы ёсць шмат сваіх прэмій. І мы рады, што зараз і грамадзянская супольнасць мае магчымасць вызначаць тых людзей, якія вызначаюцца сваёй дзейнасцю ў розных галінах”, — заўважае на пачатку цырымоніі ўзнагароджання праваабаронца Людміла Гразнова.

У намінацыі “Праваабарончая дзейнасць” лаўрэатам стаў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Намінацыю “Адвакацкая дзейнасць” сёлета перайменавалі ў “Асоба” і ўручылі яе Валерыю Шчукіну. “Журналістам года ў галіне правоў чалавека” журы называе журналіста Еўрарадыё Змітра Лукашука.

                       Валянцін Стэфановіч

                   Узнагароду Валерыю Шчукіну ўручае Алесь Бяляцкі

Прэмію заснавала ў 2008 годзе зарэгістраваная ў Літве арганізацыя “Праваабарончы альянс”. У папярэднія гады ў журналісцкай намінацыі праваабаронцы адзначалі Сямёна Печанко, Алега Груздзіловіча, Уладзіміра Грыдзіна, Юлію Дарашкевіч, Андрэя Пачобута, праграму “Маю права” тэлеканала “Белсат”, Алену Панкратаву і сайт spring96.org.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі