Жыхар Гродна паказаў аператыўнікам тэлефон з парнаграфіяй
35-гадовы жыхар Гродна сёлета вызваліўся з калоніі і ўжо падазраецца ў спакушэнні непаўналетніх праз сацыяльныя сеткі. Ён перадаў аператыўнікам мабільны тэлефон, у памяці якога знайшліся фотаздымкі і відэаролікі з выявамі аголеных хлопчыкаў, падлеткаў і мужчын. Там жа былі сцэны сексуальнага гвалту над дзецьмі. Прэс-служба МУС інфармуе ў Telegram, што частку гэтага кантэнту гродзенец распаўсюджваў сярод сваіх знаёмых праз месенджары.
Раней затрыманы быў асуджаны за распаўсюд парнаграфіі і мужаложства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.