Жыхар Мсціслаўскага раёна хаваўся ад прызыву ў войска ў Расіі

Ад службы ў войску хлопец уцёк за мяжу

Ад службы ў войску хлопец уцёк за мяжу / sb.by

Жыхар Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці хаваўся ад прызыву ў беларускае войска ў Расіі. Была распачатая крымінальная справа. У выніку яго затрымалі.

За ўхіленне ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу суд Мсціслаўскага раёна аштрафаваў маладога чалавека на 1470 рублёў.

Летась на той жа Магілёўшчыне здаўся міліцыятам "ухіліст", які хаваўся больш за год. Яго аштрафавалі на 4 тысячы рублёў.

Суды над ухілістамі праходзяць па ўсёй краіне. Не ўсіх караюць штрафамі ці адпраўляюць на грамадскія працы, іншых — у калоніі і на "хімію". У 2023 годзе ў РБ за ўхіленне ад вайсковага прызыву было асуджана 266 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі