Зміцер Вайцюшкевіч выдае кнігу “Простыя словы” пра сябе і вакол сябе

Зміцер Вайцюшкевіч выдае кнігу “Простыя словы” пра сябе і вакол сябе

Зміцер Вайцюшкевіч напісаў кнігу! Яна называецца “Простыя словы”, як і радыёперадача, якую музыка вёў спачатку на Аўтарадыё, а потым на Радыё “Рацыя”. Праграма складалася з разважанняў Змітра пра жыццё, свет, з віншаванняў, з гісторый сустрэч з людзьмі і вандровак па свеце. Зміцер пісаў іх на аркушах паперы, а потым зачытваў у эфіры. Апошняя гісторыя датаваная 2014 годам. Цяпер ён вырашыў сабраць гісторыі разам і зрабіць з іх кнігу з ілюстрацыямі Евы Гілевіч.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца на літаратурна-музычным фествалі “Салаўё” у Вайцюшках 4 чэрвеня. А 26 траўня у мінскім палацы культуры імя Шарко пройдзе сольны канцэрт Змітра, прысвечаны памяці Генадзя Бураўкіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі