Зорку беларускага "Што? Дзе? Калі?" Фёдара Шведава прызналі палітвязнем
Фёдар Шведаў
Зорку беларускага "Што? Дзе? Калі?" Фёдара Шведава прызналі палітвязнем. 19 красавіка ў Гродне за данаты 2020-2021 гадоў ён быў асуджаны на 3 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію").
Беларускія праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў 11 прозвішчаў. Акрамя Шведава, у ім Аляксандр Верасовіч, Віктар Сачкоўскі, Аляксандр Цярэшчанка, Яўген Філіповіч, Сяргей Шэлег, Канстанцін Шастоў, Сяргей Забеліч, Дар'я Хмяльніцкая, Віталь Чопік і Артур Роліч. Яны асуджаныя па абвінавачванні ў "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" ці "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарызму". Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
У Беларусі на сённяшні дзень 1395 палітычных зняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.