Зяленскі наваў Пуціна "хворым дзедам з Чырвонай плошчы"

 Уладзімір Зяленскі 

 Уладзімір Зяленскі  / @Zelenskiy

У Дзень незалежнасці прэзідэнт Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў. У сваім звароце палітык назваў Пуціна "хворым дзедам з Чырвонай плошчы". Пра Расію ён сказаў, што гэта "тэрарыстычная арганізацыя нумар адзін у свеце".

— Выцвілыя вочы іх начальніка ўспрымаюць увесь свет шэрай зонай. Але мы не дамо ператварыць у шэрую зону зямлю, дзе па праве павінен быць сіне-жоўты сцяг. Не будзе хворы дзед з Чырвонай плошчы, які ўвесь час пагражае ўсім чырвонай кнопкай, дыктаваць нам нейкія свае чырвоныя лініі. Як жыць, якім шляхам ісці і які выбар рабіць, будуць для сябе вызначаць толькі Украіна і ўкраінцы. Таму што так працуе незалежнасць, — сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі