Зяленскі прапанаваў Расіі спыніць узаемныя ўдары па энергааб'ектах
Уладзімір Зяленскі
Спыненне ўзаемных атак па аб'ектах энергетыкі можа спыніць вайну ва Украіне. Пра гэта ў інтэрв'ю The Financial Times заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
"Мы бачылі падчас першага мірнага саміту, што магчыма рашэнне па энергетычнай бяспецы. Іншымі словамі, мы не атакуем іх энергетычную інфраструктуру, яны — нашу. Ці можа гэта прывесці да завяршэння гарачай фазы гэтай вайны? Я думаю, так", — сказаў Зяленскі.
Пры гэтым Зяленскі ўпэўнены, што на перамовы з Кіевам Расія пойдзе толькі пасля выбараў у ЗША.
Ад самага пачатку ўварвання Расія наносіць удары па ўкраінскай энергаінфраструктуры. У адказ Украіна атакуе расійскія НПЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.